Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе лекар хуткай дапамогі, ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС Аляксандар Ваўчанін.
У "Начных досьледах" мы пагутарым пра крадзяжы каляровых мэталаў. Вы пачуеце рэпартажы зь вечарыны польскай і беларускай літаратуры, а таксама з дударскага фэсту ў Менску.
Аляксандар Памідораў у перадачы "Гукапіс" скончыць аповед пра фальклёрны гурт "Guda", а ў "Начной чытанцы" прагучаць вершы Вальжыны Морт.
Пасьля 23-й гадзіны – адказы старшыні Берасьцейскай абласной арганізацыі партыі БНФ Юрася Губарэвіча на пытаньні слухачоў, у "Эскпэртызе Свабоды" былы міністар працы, сацыёляг Аляксандр Сасноў і старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук абмяркоўваюць, ці патрэбныя беларускаму грамадзтву суботнікі. Таксама прагучыць інтэрвію з амбасадаркай ЗША ў Беларусі Карэн Ст''юарт.