Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: чарнобыльскі мітынг правядзе міліцэйская асацыяцыя


Радыё Свабода Магілёўскія ўлады адказалі на зварот лідэраў партыйных і прафсаюзных арганізацыяў гораду наконт чарнобыльскага мітынгу 26 красавіка.

У афіцыйным адказе напісана, што любы грамадзянін можа прысутнічаць на гэтым мерапрыемстве.

Як вынікае зь ліста, які падпісаў першы намесьнік старшыні гарвыканкаму Алег Ліцянкоў, мітынг будзе ладзіцца з ініцыятывы Асацыяцыі работнікаў праваахоўных органаў “Шчыт Чарнобылю”.

Кіраўнікі гарадзкіх партыйных і прафсаюзных арганізацыяў кажуць, што ў сваім лісьце ўлада не адказала на галоўнае пытаньне: ці дадуць выступіць на мітынгу прадстаўніку аб’яднанай апазыцыі.

Партыйныя й прафсаюзныя лідэры зьбіраюцца правесьці кансультацыі з асацыяцыяй “Шчыт Чарнобылю”, каб удакладніць дэталі свайго ўдзелу ў жалобным мітынгу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG