Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка паабяцаў падтрымліваць “абаронку”


Алег Грузьдзіловіч, Менск “Мы будзем падтрымліваць заводы і вырабляць прадукцыю вайсковага і абарончага характару — на парадак вышэйшую і больш якасную, чым было ў савецкі час”, — заявіў, паводле БелТА, Аляксандар Лукашэнка 20 красавіка на нарадзе ў Вайскова-прамысловым камітэце Беларусі.

Кіраўнік краіны асудзіў канвэрсію, якая праводзілася ў Беларусі з пачатку 1990-х гадоў і прызнаў, што адным зь першых ягоных крокаў на пасадзе прэзыдэнта стала прыпыненьне гэтага працэсу.

Паводле замежных экспэртаў, у канцы 1990-х гадоў Беларусь уваходзіла ў першую дзясятку прадаўцоў зброі ў сьвеце, але потым страціла гэтыя пазыцыі.

Адмыслоўцы тлумачылі гэта заканчэньнем запасаў савецкай зброі, якой гандлявала Беларусь.

З пачатку стагодзьдзя экспэрты адзначаюць рост продажу зброі, вайсковай тэхнікі й абсталяваньня беларускай вытворчасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG