Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валэнса заступіўся за Ярузэльскага


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Былы прэзыдэнт Польшчы, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Лех Валэнса, камэнтуючы абвінавачаньні Войцэха Ярузэльскага за ўвядзеньне ваеннага становішча ў 1981 годзе, заявіў, што ён з’яўляецца “праціўнікам вэндэты” і выступае за справядлівы працэс у гэтай справе.

Лех Валэнса заявіў, што заўсёды змагаўся за дэмакратыю, таму будзе ўважліва сачыць за выкананьнем законаў у часе суду над аўтарамі ваеннага становішча.

«Я заўсёды быў праціўнікам Войцэха Ярузэльскага, я перамог і задаволены сваёй перамогай. Але хачу падкрэсьліць: Ярузэльскі ня мусіў ісьці на пагадненьне з “Салідарнасьцю”, але гэта зрабіў. Мы змагаліся за справядлівую краіну і я не хачу, каб нехта займаўся ў цяперашняй Польшчы вэндэтай”,– заявіў Валэнса.

Былы прэзыдэнт адзначыў таксама, што сям’я Ярузэльскага змагалася за свабодную Польшчу, а ён сам у іншых гістарычных абставінах “мог бы быць вялікім чалавекам”.

Між тым сьледчыя Інстытуту нацыянальнай памяці лічаць віну Ярузэльскага і яшчэ васьмі былых высокапастаўленых кіраўнікоў ПНР відавочнай:

“Аб віне абвінавачаных сьведчаць дакумэнты, якія яны самі ставарылі – як у краіне, так і ў межах Варшаўскай дамовы”,– кажа кіраўніца сьледчага аддзелу інстытуту Эва Кой.

Паводле яе словаў, рашэнне аб увядзеньні ваеннага становішча супярэчыла тагачаснай Канстытуцыі, бо ўлады маглі зрабіць гэта выключна ў часе, калі не працаваў парлямэнт, а Сэйм 12 сьнежня 1981 году як раз сабраўся на сэсію.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG