Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Архітэктары: Ператварэньне кляштару Бэрнардынаў у гатэль непрымальнае


Радыё Свабода "Ні ў адной з эўрапейскіх сталіц, якія шануюць сваю гістарычную спадчыну, немагчыма знайсьці такі прыклад разьмяшчэньня ў кляштары забаўляльных аб’ектаў", – гаворыцца ў звароце групы архітэктараў.

Архітэктары заклікаюць перагледзіць праект рэканструкцыі будынку кляштару.

"Праект "рэканструкцыі" сваёй сутнасьцю накіраваны на поўнае зьнішчэньне ўсёй аўтэнтычнасьці ўнікальнага аб’екта", – гаворыцца ў лісьце, які падпісалі А.Сарайкін, І.Наўмік і А.Каляскоў.

Архітэктары зьвяртаюць увагу, што плян прадугледжвае "разьмяшчэньне забаўляльных аб’ектаў: казіно, боўлінга, рэстарацыі, басэйна што, па меншай меры, дзіўна. Нікога... не бянтэжыць нават суседзтва з галоўным праваслаўным комплексам".

Аўтары ліста перакананыя: "Вялізныя аб’ёмы зямельных прац пацягнуць за сабою вываз на сьметнік у выглядзе будаўнічага сьмецьця культурнага пласта, які фарміраваўся з часоў сярэднявечча, зьнішчэньне ўнікальнага дэкору будынкаў што захаваўся да нашых дзён".

Ліст дасланы ў Міністэрства культуры, у Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, у Менгарвыканкам і ў Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта, паведамляе "Наша ніва".

Гл. таксама

• 5000 подпісаў сабрана за вяртаньне каталікам касьцёлу Сьвятога Язэпа

• Пікет у абарону правоў вернікаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG