Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: суд не задаволіў касацыйнай скаргі моладзевага актывіста


Радыё Свабода Ленінскі суд Магілёва не задаволіў касацыйнай скаргі моладзевага актывіста Антона Ўсьцімчука. Судзьдзя Сьвятлана Бурака не знайшла падставаў дзеля перагляду прысуду, вынесенага гэтым жа судом 2 красавіка. Паводле судовага рашэньня моладзевы актывіст пакараны на сем сутак адміністрацыйнага арышту за нібыта лаянку з мінакамі.

Адразу па сканчэньні суду Антон Усьцімчук гэтак пракамэнтаваў тое, што адбывалася ў кабінэце Сьвятланы Бурака:

“Судзьдзя пакінула прысуд бяз зьменаў. Яна не зачытала мне маіх правоў, яна зачытала толькі матэрыялы справы. Запытала ў мяне мае паказаньні. Яна запытала як вы можаце патлумачыць, што двое цывільных сьведчаць супраць вас. Я адказаў, што гэта было прэвэнтыўнае затрыманьне да 25 сакавіка і што гэтыя людзі стаяць на ўліку і працуюць з камітэтам дзяржаўнай бясьпекі. Недзе праз пятнаццаць хвілінаў яна зачытала, што прысуд пакідае бяз зьменаў”.

Антона Ўсьцімчука затрымалі ў пятніцу 23 сакавіка. Да панядзелка 26 сакавіка ён знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрыманьня. У гэты дзень судзьдзя адклала разгляд справы праз адсутнасьць адваката. 2 красавіка моладзевага актывіста пакаралі адміністрацыйным арыштам. Да разгляду касацыйнай скаргі ён знаходзіўся на волі. Што зь ім будзе далей невядома. Пакуль ён у суправаджэньні сваёй маці і дзеда пасьля суду паехаў дадому.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG