Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<b/>Госьць на Свабодзе – Юрась Губарэвіч


Радыё Свабода Сёньня ад 09.00 да 10.00 раніцы са слухачамі Свабоды па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 будзе размаўляць лідэр Берасьцейскай абласной філіі Партыі БНФ Юрась Губарэвіч.

Яму 29 гадоў, нарадзіўся ў Белаазёрску, у сям’і інжынэраў-будаўнікоў.

Мае дзьве вышэйшыя адукацыі. У 2000 годзе скончыў энэргетычны факультэт Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. У 2003 – магістратуру Львоўскага рэгіянальнага інстытуту дзяржаўнага кіраваньня Акадэміі дзяржаўнага кіраваньня пры прэзыдэнце Ўкраіны .

Прымаў удзел у аргкамітэце Маладога Фронту, сябра яго Цэнтральнай Рады, быў выканаўчым сакратаром Беларускага студэнцкага прафсаюзу "Салідарнасьць", рэгіянальным каардынатарам Моладзевага інфармацыйнага цэнтру. Абіраўся дэпутатам, быў намесьнік старшыні Белаазёрскага гарадзкога Савету дэпутатаў.

З 2003 году – старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ.

Што найперш хвалюе Юрася Губарэвіча сёньня?

– Ідэя правесьці папярэднія кангрэсы ў рэгіёнах, гэта, канечне, ёсьць спробай сысьці з тупіка. Але, на маю думку, разборкі, якія зараз адбываюцца паміж лідэрамі партый у Менску, перакінуцца на ўзровень рэгіёнаў.

Пытаньні Юрасю Губарэвічу можна задаваць : на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту rferl.minsk@gmail.com).
XS
SM
MD
LG