Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы ўладаў з заяўнікамі “Чарнобыльскага шляху” не адбыліся


Любоў Лунёва, Менск Гарадзкія ўлады выклікалі заяўнікаў правядзеньня “Чарнобыльскага шляху” ў Менгарвыканкам для кансультацыяў.

Валянціна Палевікова, Аляксей Янукевіч, Анатоль Сідарэвіч, Юрась Зямковіч, Алесь Чахольскі й Юрась Беленькі ў выканкаме даведаліся, што размаўляць ім прапанавалі з кіраўніком аддзелу грамадзкай бясьпекі Аляксандрам Найдзенкам, намесьнікам генэральнага пракурора і кіраўніком ідэалягічнага аддзелу Менгарвыканкаму.

У пакоі былі прадстаўнікі дзяржаўных тэлеканалаў і гарадзкога ўпраўленьня міліцыі.

Заяўнікі акцыі адмовіліся размаўляць у прысутнасьці тэлеапэратараў. Гаворыць намесьнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч:

“Мы катэгарычна адмовіліся размаўляць у прысутнасьці апэратараў. Яны выдалілі прадстаўнікоў дзяржаўных тэлеканалаў. Спадар Найденка сказаў, што камэра ГУУС павінна застацца, бо пазьней здымкі могуць быць выкарыстаныя ў судзе. На што мы адказалі, што неаднаразова такія матэрыялы выкарыстоўваліся дзеля дыскрэдытацыі ўсіх дэмакратычных сілаў, таму мы катэгарычна адмаўляемся весьці перамовы ў прысутнасьці тэлеапэратара. Нам адказалі: калі ня хочаце, тады гэта вашы праблемы”.

Заяўнікі “Чарнобыльскага шляху” паведамілі чыноўнікам, што гатовыя весьці перамовы пра гарантыі парадку і бясьпекі ўсім удзельнікам акцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG