Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радзькоў: Эўрапейскія цэнтры дэмакратыі беларускім ВНУ не патрэбныя


Радыё Свабода “У Беларусі пакуль няма неабходнасьці ў стварэньні ў ВНУ эўрапейскіх цэнтраў інфармацыі аб правах чалавека і дэмакратыі”, – заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі міністар адукацыі Аляксандр Радзькоў.

Зь ініцыятывай стварэньня такіх цэнтраў выступіў старшыня Палітычнай рады аб''яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч у Страсбуры падчас сустрэч з кіраўніцтвам Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Паводле Мілінкевіча, эўрапейскія цэнтры могуць быць створаныя паводле ўзору Цэнтру эўрапейскай дакумэнтацыі і інфармацыі, што дзейнічае пры БДУ, але з прынцыповай розьніцай – цэнтры павінны зьявіцца ва ўсіх ВНУ краіны, а іх праца павінна каардынавацца прадстаўнікамі Рады Эўропы альбо Эўразьвязу.

"У нас ёсьць спэцыяльныя курсы, нават у школе мы праходзім гэтыя пытаньні ў межах курсу "Чалавек. Грамадзтва. Дзяржава",– пакамэнтаваў гэты праект міністар адукацыі А. Радзькоў.– Мы лічым, што на гэтым этапе гэтага дастаткова".

У той жа час ён не выключыў, што пытаньне аб стварэньні цэнтраў будзе разгледжана і вывучана, "калі будзе такая неабходнасьць".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG