Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвярамі трагедыі ў Вірджыніі сталі грамадзяне многіх краін


Вячаслаў Ракіцкі, Прага Cтудэнты і супрацоўнікі Вірджынскага тэхналягічнага ўнівэрсытэту ўсё яшчэ ў шоку пасьля масавага забойства іх калег і сяброў у панядзелак. Паліцыянты ідэнтыфікавалі забойцу, які застрэліў 32 чалавекі, а затым і самога, сябе як паўднёвакарэйскага студэнта Чо Сын Хі. У гэтым ўнівэрсытэце вучацца і выкладаюць людзі розных нацыянальнасьцяў. І яны – сярод загіблых.

Ужо вядома, што ахвярамі Чо Сын Хі сталі грамадзяне некалькіх краінаў: ЗША, Індыі, Канады, Інданэзіі. Сярод забітых і 76-гадовы прафэсар зь Ізраілю Лівіў Лібрэску, які перажыў Галакост. Калі нападнік пачаў страляць, ён закрыў сваім целам дзьверы ў аўдыторыю і даў магчымасьць многім студэнтам выскачыць праз вокны. У францускай клясе быў застрэлены Даніэль Пэрэз Куэва з Пэру. Таксама загінула лібанская дзяўчына Рыма Самаха, якая ўдзельнічала ў мінулыя выходныя на міжнародным студэнцкім танцавальным фэсьце.

Прыкладна тысяча васемсот з болей як дваццаці шасьці тысяч студэнтаў Вірджынскага тэхналягічнага ўнівэрсытэту зьяўляюцца замежнікамі. Усяго ж каля 200 тысяч студэнтаў з-за мяжы штогод атрымліваюць візы для навучаньня ў амэрыканскіх навучальных установах. Паўстае пытаньне: як паўплывае трагедыя ў Вірджыніі на жаданьне замежных грамадзянаў атрымаць адукацыю ў ЗША?

Гэтае пытаньне задавалі ў аўторак прадстаўніку Дзярждэпартамэнту Шону Маккормаку.

“Гэта выпадак, падобнага якому мы не назіралі раней у гэтай краіне. І ў гэтым сэнсе ён унікальны. Але ў цэлым ЗША – гэта месца, куды, я веру, будуць хацець прыяжджаць, каб вучыцца”.

Гэта толькі адно са шматлікіх пытаньняў, якія выклікала трагедыя ў Вірджыніі. Некаторыя карэйцы баяцца, ці ня будзе зваротнай расавай рэакцыі. Ёсьць падстава і для дыскусіі пра дазвол на зброю ў Вірджыніі і іншых амэрыканскіх штатах.

Але найперш людзі шукаюць адказ на пытаньне, што зрабіла 23-гадовага студэнта самым страшным ў гісторыі ВНУ ЗША забойцам?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG