Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Страсбуры зноў разглядаюць беларускае пытаньне


Уладзімер Глод, Менск Сёньня ў Страсбуры, дзе праходзіць сэсія Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ), пройдзе паседжаньне спэцыяльнага падкамітэту па Беларусі. Пра сваё жаданьне ўдзельнічаць у дыскусіі ўжо заявілі кіраўнік ПАРЭ Рэнэ ван дэр Ліндэн, дакладчык у справах Беларусі Палітычнага камітэту ПАРЭ Андрэа Рыгоні ды некаторыя іншыя ўплывовыя эўрапейскія палітыкі.

На паседжаньне запрошаныя таксама апазыцыйныя беларускія палітыкі Анатоль Лябедзька, Анатоль Ляўковіч, Аляксандар Мілінкевіч, Валеры Ухналёў ды Станіслаў Шушкевіч.

Паседжаньне падкамітэту пачнецца а 19-й гадзіне паводле менскага часу. А сёньня раніцай беларускія палітыкі сустракаюцца з эўрапейскімі парлямэнтарамі, якія прадстаўляюць усе існуючыя на гэты час фракцыі ПАРЭ, а таксама з дыпляматамі. Прынамсі, Аляксандар Мілінкевіч апоўдні правядзе гутарку з Андрэа Рыгоні. З гэтай нагоды спадар Мілінкевіч сказаў Свабодзе:

“Спадар Рыгоні – новы чалавек у беларускіх справах. У тых, хто зь ім ужо сустракаўся, засталіся добрыя ўражаньні. Але, я думаю, ён яшчэ не вельмі добра ведае сытуацыю ў Беларусі.І спадзяюся, што ён захоча атрымаць ад мяне як мага больш інфармацыі. Мабыць, таму на перамовы аддаецца аж дзьве гадзіны”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG