Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэры Дэвіс выступіць у абарону “маладафронтаўцаў"


Радыё Свабода Пытаньні пакрокавых умоваў супрацоўніцтва Рады Эўропы і ўладаў Беларусі, будучая кампанія парлямэнцкіх выбараў, суд над актывістамі “Маладога Фронту” і вызваленьне палітычных вязьняў, падтрымка свабоднай прэсы былі абмеркаваныя сёньня ў Страсбуры на сустрэчы лідэра дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча з генэральным сакратаром Рады Эўропы Тэры Дэвісам. Пра гэта паведамляе прэсавая служба А. Мілінкевіча.

Тэры Дэвіс выступіў з безумоўнай падтрымкай пяцёх актывістаў “Маладога Фронту”, якіх чакае суд. Ён таксама мае намер зрабіць публічны выступ у абарону “маладафронтаўцаў” і зьвярнуцца да беларускіх уладаў з заклікам вызваліць палітзьняволеных і абвесьціць мараторый на палітычныя рэпрэсіі.

Паводле Тэры Дэвіса, дэмакратычным сілам Беларусі будзе аказаная поўная падтрымка падчас парлямэнцкіх выбараў у 2008 годзе. Тэры Дэвіс выказаў зацікаўленасць у падтрымцы свабоднай прэсы ў Беларусі, назваўшы яе найважнейшым фактарам дэмакратыі, а таксама падтрымаў пазыцыю Аляксандра Мілінкевіча, што стратэгія супрацоўніцтва Рады Эўропы і афіцыйнага Менску павінна баць пакрокавай, з абавязковай пастаноўкай і выкананьнем двума бакамі канкрэтных умоваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG