Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ван дэр Ліндэн пакуль ня будзе рабіць другога кроку”


Уладзімер Глод, Менск Адразу пасьля сустрэчы з старшынём Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэнам Аляксандар Мілінкевіч паведаміў нашаму радыё:

“Фактычна па ўсіх пунктах мы мелі паразуменьне. Спадар ван дэр Ліндэн сказаў мне, што той крок, (маючы на ўвазе свой прыезд сёлета ў Менск) ён дагэтуль лічыць патрэбным. І сёньня, калі б сытуацыя зноў паўтарылася, ён зрабіў бы гэты крок, нягледзячы на крытыку апазыцыі.

Але вось другога кроку кіраўнік Парлямэнцкай Асамблеі рабіць ня будзе — да таго часу, пакуль ня будзе адпаведнага кроку з боку беларускай улады. Ён лічыць гэта сур’ёзнай умовай для яе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG