Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Мілінкевіч сёньня сустрэнецца з кіраўніком ПАРЭ


Уладзімер Глод, Менск Старшыня палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандар Мілінкевіч сёньня ў другой палове дня сустрэнецца ў Страсбуры з кіраўніком Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) Рэнэ ван дэр Ліндэнам. Згодна з пратаколам іхная гутарка будзе доўжыцца дзьве гадзіны.

Свае сустрэчы ў Страсбуры Аляксандар Мілінкевіч пачынае сёньня а 10.30 паводле мясцовага часу перамовамі з Генэральным сакратаром Рады Эўропы Тэры Дэвісам. Пасьля завяршэньня размовы плянуецца іхная сумесная прэсавая канфэрэнцыя.

У праграме Аляксандра Мілінкевіча, які знаходзіцца сёньня ў Страсбуры на запрашэньне фракцыі лібэральных дэмакратаў ПАРЭ, таксама абмеркаваньне сытуацыі ў Беларусі з дэпутатамі гэтай фракцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG