Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<b/>Каспараў: "Цяпер мы апынуліся паміж Беларусьсю і Зымбабвэ"


Радыё Свабода У мінулыя выхадныя ў Расеі адбыліся масавыя пратэсты апазыцыі, якія арганізатары акцыяў называюць “ маршамі нязгоды” з цяперашняй палітыкай Крамля. Брутальнасьць дзеяньняў міліцыі параўноўваюць з беларускай.

Пасьля масавай акцыі ў Маскве і затрыманьня больш як 150 чалавек, у тым ліку лідэра руху “ Іншая Расея” Гары Каспарава, акцыя і з такімі ж патрабаваньнямі адбылася ўчора ў Санкт- Пецярбургу. Яе ўдзельнікі скандавалі: “ Нам патрэбная іншая Расея”.

Улады забаранілі правядзеньне “Маршу нязгодных” па Неўскім прасьпэкце. Міліцыя затрымала каля 100 чалавек, у тым ліку лідэрку аддзяленьня Аб’яднанага грамадзянскага фронту Вольгу Курносаву. Некторыя з затрыманых былі зьбітыя. Гары Каспараў, які з прычыны затрыманьня ў Маскве ня змог прыбыць на дэманстрацыю ў Санкт-Пецярбургу заявіў, што ў сэнсе дэмакратыі і правоў чалавека Расея хутка набліжаецца да ўзроўню Беларусі.

(Каспараў): “Рэжым дасягнуў далейшага ўзроўню. Гэта ягоная новая мэта. Не існуе болей краіны, дзе сапраўды выконваецца закон, хаця ўрад ўсё яшчэ на словах спрабуе дзейнічаць у рамках закону. Цяпер мы апынуліся недзе паміж Беларусьсю і Зымбабвэ, і некаторыя лічаць, што дзееньні міліцыі на маскоўскіх вуліцах былі такімі ж жорсткмі, як дзеньні міліцыі на вуліцах Менску.”

Каспараў заявіў, што апазыцыя спрабуе дамагчыся ад Крамля свабодных парляменцкіх выбараў сёлета і прэзыдэнцкіх – у наступным годзе. Аднак расейскія злады забаранілі вулічныя акцыі, а сам Уладзімір Пуцін абвінавачвае апазыцыю ў спробе дэстабілізацыі сытуацыі ў краіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG