Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі плянуюцца новыя несанкцыянаваныя “Маршы нязгодных”


Сяргей Шупа, Прага Праваахоўныя органы Расеі сёньня заявілі, што ўжывуць самыя рашучыя захады супраць спробаў правесьці несанкцыянаваныя акцыі апазыцыі. Гэткія акцыі плянуюцца на суботу і нядзелю ў Маскве і Пецярбургу.

Актывісты апазыцыйнай кааліцыі “Іншая Расея” зьбіраюцца правесьці ў суботу (14 красавіка) ў Маскве чарговую акцыю з сэрыі “Марш нязгодных”.

Аналягічная акцыя мае адбыцца ў нядзелю ў Пецярбургу.

У цэнтры расейскай сталіцы ў месцы плянаванага маршу ўсталёўваюцца мэталічныя барыкады.

АМОН сьцягваюць у Маскву з рэгіёнаў

Адна з арганізатараў маршу Юлія Малышава паведаміла нашаму радыё, што ў Маскве разгортваюцца спэцыяльныя аддзелы міліцыі:
Ю.Малышава: “Рэгіянальны АМОН, як правіла, не адказвае за свае паводзіны ў чужым горадзе. Паводзіны гэтага АМОНу могуць быць больш радыкальныя”.
“Ужо сьцягваюць процьму АМОНу ў Маскву з розных рэгіёнаў. Праблема ў тым, што рэгіянальны АМОН, як правіла, не адказвае за свае паводзіны ў чужым горадзе. Паводзіны гэтага АМОНу могуць быць больш радыкальныя, чым нашага маскоўскага”.

Тры папярэднія Маршы Нязгодных (у Маскве, Пецярбургу і Ніжнім Ноўгарадзе) былі разагнаныя міліцыяй.

Г.Каспараў: “Улады не жадаюць выконваць закон і расейскую канстытуцыю”

Былы шахматны чэмпіён сьвету Гары Каспараў, цяпер адзін зь лідэраў палітычнай апазыцыі, паведаміў, што марш быў забаронены нягледзячы на яго поўную адпаведнасьць законам:
Г.Каспараў: “Закон дазваляе нам арганізоўваць мерапрыемствы, на якія мы падаем заяўкі”.
“Улады ва ўпор не жадаюць выконваць закон і расейскую канстытуцыю. Мы дзейнічаем у поўнай адпаведнасьці з законам аб масавых мерапрыемствах. Закон, вядома, жорсткі, і таксама хутчэй за ўсё абмяжоўвае нейкія нашы канстытуцыйныя правы. Тым ня менш ён дазваляе нам арганізоўваць тыя мерапрыемствы, на якія мы падаем заяўкі”.

“Новая расейская рэвалюцыя”?

Тым часам расейскі алігарх Барыс Беразоўскі ў інтэрвію газэце “Guardian” заявіў, што выкарыстоўвае сваю базу ў Лёндане для падрыхтоўкі “новай расейскай рэвалюцыі”, скіраванай на звал рэжыму прэзыдэнта Пуціна.
Б.Беразоўскі: “Пуцін стварыў таталітарны рэжым. Зьмяніць яго праз выбары няма ніякіх шанцаў. Адзінае выйсьце – ужыць сілу”.
Беразоўскі, даўні крытык Пуціна, цьвердзіць, што мае сталыя кантакты з прадстаўнікамі расейскай палітычнай эліты, якія адчуваюць, што расейскі прэзыдэнт прыносіць шкоду краіне, пагарджаючы канстытуцыяй і жорстка здушваючы любыя праявы іншадумства.

Паводле Беразоўскага, для разбурэньня “антыканстытуцыйнага рэжыму” могуць быць ужытыя антыканстытуцыйныя сродкі. “Пуцін стварыў таталітарны рэжым. Зьмяніць яго праз выбары няма ніякіх шанцаў. Адзінае выйсьце – ужыць сілу”, – лічыць Беразоўскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG