Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці вядуцца сьледчыя дзеяньні ў справе Андрэя Клімава?


Алег Грузьдзіловіч, Менск Дзесяць дзён мінула, як арыштавалі былога дэпутата Андрэя Клімава. Як расьсьледуецца ягоная справа?

Сьледчы Менскай гарадзкой пракуратуры Анатоль Гадун паведаміў “Свабодзе”, што папярэдняе расьсьледаваньне працягваецца. “Усё ідзе ў адпаведнасьці з плянам сьледзтва”, — заявіў Анатоль Гадун, аднак не сказаў, што за дзеяньні вядуцца.

Паводле сьледчага, Андрэй Клімаў ня скардзіцца на ўмовы ўтрыманьня й на абыходжаньне зь ім, ён атрымлівае перадачы ад сваякоў.

Жонка палітыка Тацяна днямі атрымала ад мужа з турмы чарговы, ужо трэці за дзесяць дзён, ліст. Падрабязнасьцяў пра ход сьледзтва яна ня ведае:

“Магчыма, там нешта і вядзецца, нейкія дзеяньні, але Андрэй чамусьці пра гэта нічога ня піша. Таму, магчыма, яны і не вядуцца. Піша, што болей-меней здаровы, ня скардзіцца на ўмовы, робіць прагнозы на будучыню”.
Тацяна Клімава: “Піша, што болей-меней здаровы, ня скардзіцца на ўмовы, робіць прагнозы на будучыню”.
Раней Тацяна Клімава паведаміла, што яе мужа зьмясьцілі ў камэру, дзе ён сядзеў падчас аднаго з былых арыштаў.

Нагадаю, амаль год Андрэй Клімаў прабыў у ізалятары на менскай вуліцы Валадарскага ў канцы 1990-х гадоў, калі яго судзілі па эканамічных абвінавачаньнях. Некалькі месяцаў адбыў ён у Менскім сьледчым ізалятары і ў 2005 годзе: тады ў выніку яго асудзілі на “хімію”, палічыўшы вінаватым у арганізацыі вулічнай акцыі пратэсту на Дзень Волі.

Дзесяць дзён таму Андрэй Клімаў прыйшоў у гарадзкую пракуратуру, каб праверыць зьвесткі пра тое, што на яго завялі крымінальную справу. У пракуратуры Клімава азнаёмілі з абвінавачаньнем і арыштавалі.

Адвакатка Кацярына Дудко была разам з Клімавым, калі ён знаёміўся з абвінавачаньнем. Яна паведаміла, што палітык не прызнаў сябе вінаватым у закліках да зьвяржэньня ўлады. Клімаў адмовіўся браць удзел у сьледчых дзеяньнях.

Андрэю Клімаву пагражае да трох гадоў зьняволеньня. Арышт палітыка санкцыянавалі на два месяцы, але гэты тэрмін могуць падоўжыць, кажуць у пракуратуры Менску.

Андрэя Клімава вінавацяць у закліках да зьвяржэньня дзяржаўнага ладу. Падставаю для крымінальнай справы стаў артыкул за подпісам палітыка, разьмешчаны на сайце прыхільнікаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Гл.таксама: Міжнародная Хэльсынская фэдэрацыя занепакоеная лёсам Андрэя Клімава Андрэй Клімаў – у камэры, дзе яго трымалі падчас мінулага арышту Андрэй Клімаў заявіў пра невінаватасьць і адмовіўся сьведчыць
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG