Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Трэці шлях” перакрыў сайт Аляксандра Казуліна


Радыё Свабода Сайт Аляксандра Казуліна, тэхнічную падтрымку якога ажыцьцяўляла інтэрнэт-суполка “Трэці шлях”, заблякаваны. Паплечнікі палітыка не выключаюць, што зроблена гэта пад ціскам спэцслужбаў.

Цяпер, на старонцы kozylin.com зьявіўся такі тэкст: “Цераз частыя скаргі на сыстэматычны спам з адрасоў сайту kozylin.com ды шэраг іншых праблемаў служба тэхнічнай падтрымкі інтэрнэт-суполкі “Трэці шлях” вымушаная часова прыпыніць працу сайту да вырашэньня гэтых праблемаў з адміністрацыяй сайту kozylin.com. Мы таксама нагадваем адміністрацыі сайту, што ўладальнікам правоў на гэты дамэн, праграмнае забесьпячэньне й тэхнічную базу ёсьць інтэрнэт-суполка “Трэці шлях”, і ўчыненьне проціпраўных дзеяньняў пры дапамозе нашай уласнасьці найперш адбіваецца на нас. Спам якраз і ёсьць яскравым прыкладам такой проціпраўнай дзейнасьці. Просім адміністрацыю сайту kozylin.com зьвязацца з прадстаўніком “Трэцяга шляху” ў найбліжэйшы час для вырашэньня гэтых пытаньняў. Да гэтага моманту сайт будзе блякаваны”.

Кіраўнік прававой службы Аляксандра Казуліна Алег Воўчак не выключае, што на сайт палітыка ідзе сур’ёзная атака з боку спэцслужбаў. Пра гэта ён заявіў у інтэрвію "Свабодзе". Гэта можа быць зьвязана з тым, што апошнім на сайце друкавалася шмат матэрыялаў, прысьвечаных якраз спэцслужбам ды іхнай дзейнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG