Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа 12 красавіка


Севярын Квяткоўскі

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць заявы Аляксандра Лукашэнкі на сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі. Удзельнікі дыскусіі пішуць: пра эканоміку – “гэта будзе ня крах, гэта будзе поўны гамон”;

пра зьнешнюю палітыку – “палітыка ў нас шматвэктарная. На ўсходзе Расея і Кітай, на захазе – Вэнэсуэла, на поўдні – Іран і Самалі”;

пра прэсавую канфэрэнцыю – “навошта ён гэта робіць, навошта гаворыць тое ж самае?”;

пра заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён не прэтэндуе на пост прэзыдэнта Расеі – “Вядома! Спачатку СССР адновім, а пасьля ўжо можна прэтэндаваць”;

У інтэрнэт-суполцы Minsk_by tt_chesh узьняў дыскусію пра пулярнасьць сярод моладзі значкаў з надпісам “За Свабоду”. Аўтар апісвае сытуацыю, калі маладзён ня змогу адказаць дзеду ў тралейбусе – за якую ён выступае свабоду, і абагульняе (цытую: ) “Паводле маіх назіраньняў, шмат хто носіць такі значак па-просту “ад балды”.

Камэнтары: “Чалавеку быў патрэбны які-кольвек значак, каб прадэманстраваць сваю нялюбоў да цяперашняй улады”;

“Я нашу такі значак. Свабода для мяне – гэта ісьці па законным шляху свайго жыцьця, які я абраў без перашкодаў з боку ўлады”;

“Хоць бы за свабоду (права) насіць такі значак”; “Вельмі крыўдна. Асабіста я нашу яго зусім не “ад балды”.

У суполцы by_politics зьмешчаны “Зварот Камітэту абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць” да беларускай і міжнароднай супольнасьці”. У звароце гаворыцца: “У нашай краіне працягваецца небылы ціск на моладзь, чые погляды не супадаюць з дзяржаўнай ідэялогіяй. Мацнейшыя рэпрэсіі абрынуліся на авангард моладзі, якая ўяўляе сабой сумленьне і гонар нашага народа… Мы заклікаем міжнародную грамадзкасьць выказаць пратэст фактам рэпрэсій над маладым пакаленьнем, надзеяй і будучыняй Беларусі”.

Карыстальнік сайту блогў “Жывы Журнал” kiryla выставіў у сваім блогу кавалак выступу гурту NRM у Варшаве. Песьня “Тры Чарапхі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG