Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: суд адхіліў скаргу актывістаў з Пінска


Радыё Свабода Сёньня на паседжаньні Берасьцейскага абласнога суда судзьдзя Анатоль Пастухоў адхіліў скаргі старшыні незарэгістраванай суполкі партыі БНФ Аляксандра Рамановіча і сябра БСДП (Грамада) Канстанціна Чувака.

Як паведаміў Радыё Свабода Аляксандар Рамановіч, ён быў затрыманы ўвечары 20 сакавіка невядомымі людзьмі ў цывільным. Пад прымусам пасадзілі ў аўтамабіль і даставілі ў ГАУС.

22 сакавіка Пінскі гарсуд абвінаваціў юнака ў дробным хуліганстве і арыштаваў яго на 5 сутак.

Канстанцін Чувак адзначае, што таксама быў схоплены на вуліцы 22 сакавіка. У той жа дзень у ізалятар часовага ўтрыманьня была выкліканая хуткая дапамога, бо спадар Чувак губляў прытомнасьць. Дапамога лекараў спатрэбілася Канстанціну Чуваку і падчас суду 24 сакавіка. Суд, аднак, прызнаў яго вінаватым нібыта ў дробным хуліганстве і арыштаваў на трое сутак.

Сёньня ў судзе Аляксандар Рамановіч і Канстанцін Чувак заявілі пра палітычныя матывы прысуду. Яны абскардзяць рашэньне Берасьцейскага абласнога суду ў Вярхоўным судзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG