Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад кангрэсам дэмсілаў пройдуць сем рэгіянальных сходаў


Уладзімер Глод, Менск Падчас канфэрэнцыі “Пазытыўная альтэрнатыва для Беларусі й яе грамадзянаў”, якая ўчора і сёньня праходзіць у Вільні, яе ўдзельнікі, паводле кіраўніка Нацыянальнага выканаўчага камітэту аб’яднаных дэмакратычных сілаў Анатоля Лябедзькі, “нечакана для многіх прынялі рашэньні, якія разьвязваюць той крызыс, што існаваў да сёньняшняга дня”.

Паводле спадара Лябедзькі, кіраўнікі цэнтральных структураў, што ўваходзяць у Палітраду аб’яднаных дэмсілаў, пагадзіліся з тым, што яны надалей будуць выконваць усе рашэньні рэгіянальных кааліцыйных структураў:

“Вырашана правесьці сем рэгіянальных сходаў, у якіх удзельнічаюць тыя, хто прайшоў праз палітычную кампанію “мясцовыя выбары”, а таксама тыя дэлегаты кангрэсу дэмсілаў, якія былі абраныя на сходах альбо праводзілі парлямэнцкую кампанію. Таксама вылучана яшчэ 7 месцаў на кожны рэгіён для прадстаўнікоў няўрадавых арганізацыяў альбо вядомых асобаў. Удзельнікі гэтых сходаў і вырашаць усе пытаньні, якія не змагала вырашыць пагадняльная камісія. І самае галоўнае, што ўдзельнікі канфэрэнцыі пагадзіліся з тым, што рашэньні гэтых сходаў будуць абавязковымі для ўсіх”.

Мяркуецца, што ў кожным сходзе будуць удзельнічаць каля 150 чалавек. І калі, прыкладам, на чатырох з сямі сходаў бальшыня вырашыць абраць новага лідэра (на Кангрэсе альбо Палітрадзе), дык так яно і будзе. А калі бальшыня вырашыць не абіраць, дык усе згодзяцца і з гэтым рашэньнем.

Анатоль Лябедзька гаворыць, што рэгіянальныя сходы магчыма правесьці цягам трох бліжэйшых тыдняў. А гэта азначае, што “пэрспэктыва правесьці новы Кангрэс дэмсілаў да канца вясны выглядае цалкам верагоднай”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG