Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвесткі па беларуску ў Менску


Севярын Квяткоўскі, Менск Наш карэспандэнт праехаўся ў грамадзкім транспарце, спусьціўся ў мэтро і наведаў чыгуначны вакзал. Пра абвесткі па беларуску – у ягоным рэпартажы.

Карэспандэнт: “На ўваходзе ў цэнтральны чыгуначны вакзал у Менску вас з абодвух бакоў вакзалу сустракае фраза “праход да паяздоў”. Тым часам, на шыльдачках, якія абазначаюць нумар плятформы, напісана “пуць цягніка”. Напрыклад, у Гарадзенскай вобласьці абвяшчаюць пра “каляіну”.

Абвестка: “Хуткі цягнік “Менск-Гомель” знаходзіцца на пятым пуці ля трэцяй плятформы”.

Карэспандэнт: “Яшчэ ў мінулым годзе абвяшчалі пра адбыцьцё і прыбыцьцё “паяздоў”. А цяпер гаворка вядзецца пра “цягнікі”. Ад вакзалу спусьцімся ў менскае мэтро”:

Абвестка: “Станцыя “Кастрычніцкая”. Пераход да паяздоў Аўтазаводзкай лініі”.

Карэспандэнт: “Я пытаюся ў людзей на ўваходзе ў мэтро пра тое, чаму такі разнабой у беларускай мове ў грамадзкіх месцах?”

Спадар: “Не гатовы адказаць так адразу”.

Спадарыня: "А мне ўсё роўна".

Ля ўваходу ў мэтро сустракаю музычнага прадусара Віталя Супрановіча:

Супрановіч: “У беларускай мове ёсьць наркамаўка, а ёсьць некалькі відаў тарашкевіцы. Таму атрымліваецца, што і “паязды” і “цягнікі”. Бо няма адзінства сярод носьбітаў мовы”.

Абвестка: “Паважаныя пасажыры. Каб выключыць выпадкі падзеньня і траўміраваньня падчас паездкі ў гарадзкім пасажырскім транспарце, трымайцеся за поручні, якія спэцыяльна для гэтага прадугледжаныя”.

Карэспандэнт: “Ля аўтобуснага прыпынку сустракаю журналіста Віктара Марціновіча:

Марціновіч: “Я мяркую, што разлад уласьцівы любой новай мове, якая толькі-толькі дафармоўваецца”.

Карэспандэнт: “Насустрач ідзе музычны аглядальнік Вітаўт Мартыненка:

Мартыненка: “Ёсьць традыцыя паступовай русыфікацыі. Спачатку ўводзяць правапіс бліжэйшы да расейскага. Пасьля замяняюць словы. Пасьля кажуць, што такой мовы няма”.

Слухаць:
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG