Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аргкамітэт «Чарнобыльскага Шляху» стварае арганізацыю ахвяраў Чарнобылю


Радыё Свабода На чарговым паседжаньні Аргкамітэту «Чарнобыльскага Шляху» абмяркоўваліся пытаньні арганізацыйнай і інфармацыйнай падрыхтоўкі акцыі, якая мае адбыцца 26 красавіка.

Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка й кіраўнік Чарнобыльскай камісіі Партыі БНФ Юрась Меляшкевіч зрабілі справаздачу пра падрыхтоўку да акцыі, якая вядзецца сябрамі Партыі БНФ, паведамляе сайт "Хартыі-97"

Паводле словаў Юрася Меляшкевіча, зараз вядзецца падрыхтоўка да навукова-практычнай канфэрэнцыі, якая адбудзецца да “Чарнобыльскага Шляху”. Канфэрэнцыя будзе падзеленая на дзьве сэкцыі: навуковая, дзе будуць заслуханыя даклады дасьледчыкаў праблемы радыяцыйнага забруджаньня пасьля катастрофы на ЧАЭС, і практычная, якая мусіць стаць ініцыятыўнай групай стварэньня Арганізацыі ахвяраў Чарнобылю.

У арганізацыю ўвойдуць ліквідатары катастрофы на ЧАЭС, перасяленцы з зоны радыяктыўнага забруджваньня, грамадзкія аб`яднаньні.

Глядзіце таксама:

Аргкамітэт "Чарнобыльскага шляху" зьвярнуўся да беларускага народу
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG