Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: завялі крымінальную справу на кіраўніка “Дываноў Берасьця”


Радыё Свабода Генэральнага дырэктара прадпрыемства Сяргея Федарука падазраюць ува злоўжываньні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.

Адкрытае акцыянэрнае таварыства “Дываны Берасьця”, калісьці адно з буйных і эканамічна моцных прадпрыемстваў гораду, апынулася на мяжы банкруцтва.

Паводле зьвестак сьледзтва, ёсьць падставы меркаваць, што адказныя асобы прадпрыемства (акрамя генэральнага дырэктара, гэта і кіраўнік службы маркетынгу) нанесьлі “Дыванам Берасьця” вялікія фінансавыя страты.

Сьледзтва перадалі ў рэспубліканскую пракуратуру. Вядома, што падазраваныя пакуль застаюцца на волі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG