Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Сварка ў сваіх шэрагах б’е мацней, чым зброя ненавісьнікаў"


Радыё Свабода Агляд тэлефанаваньняў за 10 красавіка. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньня пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць СМС-аведамленьні. Нумар мабільнай сувязі 391-22-24.

Міхась Фёдаравіч, Менск: “Я наконт таго, як цяпер задыхаецца ў крыках і злобе расейская Дума, таму што недзе ва Ўкраіне Юшчанка робіць нейкае беззаконьне з роспускам Рады. А яны вельмі ўсё законна робяць, калі яму як кандыдату на прэзыдэнта ўвялі тысячную дозу атруты”.

Зіноўеў: “Пасьля бязглуздага арышту Клімава, Палітрада апазыцыі павінна прыняць парадак паводзінаў пры магчымым арышце каго-небудзь”.

Анатоль Сахаруша, Бярозаўскі р-н: “У што я веру. Я веру ў сябе. Я веру ў сваю сям’ю, жонку Алу, дачок Алену і Кацярыну. Я веру ў свайго ўнука Рыгорку. Я веру, што заўтра будзе дзень. Я веру, што хутка расьсеецца цемра над маёй Беларусьсю. Я веру, што неўзабаве буду глядзець мастацкія фільмы на БТ, зьнятыя па творах Уладзімера Караткевіча і Васіля Быкава. Я веру, што ўбачу на экранах беларускага тэлебачаньня народных паэтаў Ніла Гілевіча і Рыгора Барадуліна, якія будуць чытаць свае вершы ў жывым эфіры. Я веру, што неўзабаве змагу купіць у беларускіх кнігарнях кнігі Анатоля Казловіча і Сьвятланы Алексіевіч, выдадзеныя ў Беларусі. Я веру ў маладых людзей, якія вымушаны працягваць навучаньне за мяжой. Я веру ў моладзь, якая выйшла на плошчу Каліноўскага. Я веру ў Бога. Я веру ў наш працавіты беларускі народ”.

Аляксандр Лапіцкі: “Я заклікаў і зноў заклікаю палітычныя партыі і грамадзкія аб’яднаньні адмовіцца ад барацьбы за нікчэмны ідэал – пасаду прэзыдэнта краіны і неадкладна распачаць збор подпісаў аб правядзеньні рэфэрэндуму аб скасаваньні прэзыдэнцкай формы кіраваньня, гэтай выбарнай манархіі і за ўсталяваньне ў краіне парлямэнцкай рэспублікі пры шматпартыйнай сыстэме і выбарчых судоў. Толькі такім чынам мы пазбавімся ад гвалту і несправядлівасьці з боку дзяржавы”.

Спадар: “Заснавальнік сёньняшняй дэмакратычнай незалежнай ад Расеі Фінляндыі на апошняй старонцы сваіх успамінаў зьвяртаецца наўпрост да нашай апазыцыі і насельніцтва Беларусі: “Я хачу сказаць нашчадкам, што сварка ў сваіх шэрагах б’е мацней, чым зброя ненавісьнікаў. А ўнутраныя рознагалосьсі шырока адчыняюць дзьверы перад прыходзячым звонку ворагам”.

Спадар: “Паважаны Мілінкевіч, ты ўсё баламуціш беларускі народ. Навошта ты гэта робіш? Ты ж сам падумай, што ты робіш. Ты ж ясі каўбасу, усё ясі з лукашэнкавых рук. Ты ж падумай, што ты зрабіў для гэтага народа? Ты ж нічога не зрабіў. Толькі бунтуеш за амэрыканскія даляры. Што я табе яшчэ магу сказаць? Адумайся, пакуль ня позна. Лукашэнка цябе накарміў, адзеў, абуў. А ты што робіш?”

Спадарыня: “На праграме Ўладзімера Карамурзы “Грани времени” крамлёўскі палітоляг Сяргей Маркаў, раздуваючы ноздры, зь пенай каля роту, крычаў у мікрафон: “Украіна наша тысячу год! Тысячы расейцаў гатовыя паехаць абараняць нашу Ўкраіну!” Вось яна расейская імпэрская ідэалёгія, дзе людзі, падобныя да Лявоньцева зь імпэрскімі амбіцыямі крычаць: “Рускі бот – усё, а астатняе – нішто!” Ці ня гэты расейскі бот зьбіраецца ехаць ва Ўкраіну і вытоптваць там усё, што вытаптаў у Расеі: справядлівасьць, праўдзівасьць і сумленнасьць. Спадара Маркаў, магчыма, забыў прынамсі 15 год Украіна – незалежная, самастойная дзяржава. Народ Украіны сам здольны абараніць свайго прэзыдэнта ад змоўшчыка Януковіча і сваю незалежнасьць ад Расеі”.

Іван Нелукашоў: “Добрай раніцы, “Свабода”! Учора глядзеў навіны, у тым ліку акцыі пратэсту ў Іраку ў гадавіну акупацыі ЗША. Нават спальвалі амэрыканскія сьцягі. І адразу ж у мяне ўзьнікла пытаньне. А маглі грамадзяне Іраку ў час кіраваньня Хусэйну таксама выйсьці на вуліцы і выказаць пратэст? Ці пры Садаме ў іх было такое салодкае жыцьцё? Адказ вядомы – не маглі, бо былі б расстраляныя, ці, да прыкладу, утопленыя ў сернай кіслаце. Ці яшчэ як-небудзь закатаваныя. Дык, можа, гэтая акцыя і ёсьць першая праява дэмакратыі, чаго іракцы нават не разумеюць. І адразу паралель з Кіевам. Такі дрэнны Юшчанка дазволіў сваім апанэнтам амаль два тыдні выказваць пратэст, ладзіць намёты, сьпяваць і таньчыць супраць яго ўлады. А магчыма такое ў Менску? Колькі б амапаўцаў было б на аднаго дэманстранта? І колькі б далі сутак ці штрафу тым дэманстрантам нашы гуманныя беларускія суды? Я ўжо не кажу пра праламаныя галовы і звальненьне з працы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG