Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хрысьціяне Беларусі сьвяткуюць Уваскрашэньне Хрыстова


Галіна Абакунчык, Менск Сёньня хрысьціяне Беларусі пачалі сьвяткаваць адно з найважнейшых рэлігійных сьвятаў – Уваскрашэньне Хрыстова альбо Вялікдзень. Сёлета ўваскросшага Хрыста вернікі праваслаўнай, каталіцкай і пратэстанцкіх цэркваў віталі ў адзін дзень.

У Сьвята-духавым катэдральным саборы чарговая ўрачыстая служба распачалася а 7-й ранку. Многія вернікі прыйшлі памаліцца разам з дзецьмі.

Карэспандэнтка: “Хто ў вас на руках?”

Спадарыня: “Унук. 5 гадоў учора споўнілася”.

Карэспандэнтка: “Ня цяжка было ўставаць?”

Спадарыня: “Не, ён сам папрасіўся”.

Карэспандэнтка: “Чаму так рана?”

Іншая спадарыня: “Не, гэта ня рана. Сапраўдныя веруючыя, дык зь вечара праз усю ноч адстаялі сваё”.

Шмат людзей таксама прыйшлі, каб асьвяціць велікоднае яйка і іншую ежу. Яны выкладвалі прынесенае на доўгія сталы, а таксама станавіліся ў чаргу, каб набраць сьвянцонай вады.

Спадар: “Гэта сьвянцоная вада, ёю сьвятар таксама асьвячае Пасху. Мы дапамагаем. З учорашняга дня.”

Супрацоўнік царквы спадар Іван кажа, што таксама застаецца на працы ад учора, але мусіць трымацца, бо наперадзе яшчэ візыт прэзыдэнта.

“Людзі больш сталі ісьці да Бога, да праўды, да любові”.

У Катэдральным касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі ранішняя імша распачалася ўрачыстым шэсьцем вакол храма. Патрапіць у касьцёл здолелі ня ўсе, бо храм перапоўнены. Шматлюдна на Вялікдзень тут заўжды, кажа супрацоўніца, касьцёлу спадарыня Яніна:

“Вельмі шмат людзей: дзяцей, моладзі. Толькі на ўсяночнай каля двухсот чалавек маліліся”.

Многія людзі маліліся ў двары і нават на вуліцы.

Юнак: “А мы і не клаліся. Мы былі на ўсяночным чуваньні для моладзі, а зараз вось тут на імшы”.

Карэспандэнтка: “Што для вас гэтае сьвята?”

Юнак: “Як і для ўсіх вернікаў-хрысьціянў -- адно з найвялікшых”.

Біскуп Антоній Дзямянка, які праводзіў імшу, павіншаваў са сьвятам усіх вернікаў.

“Няхай з вашых вуснаў сёньня і цягам усяго велікоднага пэрыяду ўсе навокал чуюць вокліч радасьці і вокліч надзеі: Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос” Алелюя!”

Урачыстыя набажэнствы ў менскіх храмах праходзілі цягам усяго дня, а таксама будуць прадоўжаныя ў наступныя велікодныя дні.

Асьвячэньне Пасхі каля праваслаўнай царквы

Уваход у катэдральны касьцёл

Асьвячэньне Пасхі каля праваслаўнай царквы

Пасху асьвячае біскуп Антоні Дзям’янка
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG