Каля Каложы
Найбольш людзей сёньня было каля Сьвятапакроўскай царквы
Перад тым, як сьвянціць яйкі, бацюшкі просяць памаліцца
Радыё Свабода, Горадня Сёньня, бадай, адзін з самых ажыўленых дзён вялікодных сьвятаў – ва ўсіх храмах свенцяць, яйкі, булкі, шынку, паляндвічкі й іншыя прысмакі, каб заўтра ўсё гэта паставіць на стол. У храмах сёньня поўна людзей: маладыя, старыя, дзеці, адчуваецца настраёвасьць, бо заўтра – Хрыстос уваскрос!