Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэф: Расея не прыняла рашэньня аб стабілізацыйным крэдыце Беларусі


Радыё Свабода Расея пакуль не прыняла рашэньня аб прадстаўленьні Беларусі стабілізацыйнага крэдыту, заявіў кіраўнік Мінэканамразвіцьця Расеі Герман Грэф, паведамляе агенцтва "РосБизнесКонсалтинг".

"Пакуль вядуцца перамовы", - сказаў міністар. Паводле яго, сума крэдыту, якую запытвае беларускі бок, складае 1,5 млрд. даляраў. Герман Грэф не выключыў, што яна можа быць зьніжаная да 1 млрд. даляраў.

Сёлета ў лютым урад Беларусі зьвярнуўся да ўраду Расейскай Фэдэрацыі з просьбаю аб выдзяленьні беларускаму боку стабілізацыйнага крэдыту на паўтара мільярда рублёў. Рашэньне зьвярнуцца да ўраду Расеі, як тлумачылася, было абумоўлена неабходнасьцю дадатковага фінансаваньня выдаткаў бюджэту, выкліканых рэзкім павышэньнем цэнаў на энэрганосьбіты. Прэм''ер-міністар Расеі Міхаіл Фрадкоў пазьней паведаміў, што рашэньне аб прадстаўленьні Беларусі стабілізацыйнага крэдыту будзе ў хуткім часе прынятае.

• Прадстаўнік мінфіну Расеі: крэдыт Беларусі – “вялікая нагрузка на бюджэт”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG