Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа 6 красавіка


Зьміцер Падбярэзскі, Менск

Пачаў працаваць сайт, прысьвечаны памяці беларускіх лётчыкаў, якія загінулі ў Самалі. Тут жа на 31 старонцы форуму можна знайсьці спасылку на фільм, прысьвечаны лётчыкам.

BP піша: "Той, хто падставіў экіпаж, таксама выдатна разумее, што ні чорных скрыняў , ніякіх сьлядоў ня будзе. Усё сьпішуць на вайну. Відэа з папуасам і гранатамётам выглядае спэктакулярна. Цёмная справа. Падобна, палявалі на грошы ці алмазы, якія маглі быць на борце самалёта".

Сёньня на сайце telegraf.by прыводзяцца словы кiраўнiцы рабочай групы Парлямэнцкай асамблеi АБСЭ Уты Цапф, якая заявіла, што ня ведае, дзеля якіх мэтаў прызначаны спэцыяльны прадстаўнік міністра замежных спраў Беларусі па сувязях з ЭЗ Сяргей Гайдукевіч.

Ута Цапф, пачуўшы, што беларускага дэпутата не запрашаюць на сустрэчы з прадстаўнікамі ЭЗ, заявіла: "О, гэта сапраўдная драма. Вось гаротнік! Яго прызначылі, але да гэтага часу незразумела, дзеля якіх мэтаў канкрэтна: дзеля ажыцьцяўленьня перамоваў паміж парлямэнтарамі ці дзеля сустрэч з прадстаўнікамі эўрапэйскіх арганізацыяў?"

На форумах парталу tut.by актыўна абмяркоўваецца навіна пра тое, што ўдзельнік сёлетняга конкурсу "Эўрабачаньне" ад Беларусі Дзьмітрый Калдун атрымаў позву з ваенкамату.

sanity піша: "Перад законам усе роўныя :) Тым ня менш, я не зьдзіўлюся, калі высьветліцца, што некаторыя ўсё ж раўней :)"

Попотам сумняваецца: "Ну да чаго "піяр" дакаціўся! Нават позву арганізавалі. Слабенька! Трэба было Калдуну 15 сутак даць за мацяршчыну ў грамадзкім месцы 25 чысла. Вось гэта была б падача і эўрапейскі прамоўшн!"

Сайт "Бухгальтар — бухгальтару". Тут нехта zArAzA зьвярнуўся з пытаньнем: "Выпускніца гэтага году просіць нашу арганізацыю напісаць ліст у яе ўнівэрсытэт, што мы просім накіраваць яе на працу да нас. А потым, як мае быць, яна не зьявіцца ў нас на працы. Хацім дапамагчы чалавечку адкасіць ад разьмеркаваньня. Нам гэта нічым не пагражае?"

Адказвае Надзея: "Да Вас яна прыйсьці павінна і лепш яе ўладкаваць па спэцыяльнасьці. І ў гэты ж дзень вы можаце яе звольніць, але абавязкова пераводам на іншае прадпрыемства. У момант звальненьня з вашай фірмы пераводам яна траціць статус маладога спэцыяліста і ні ў каго няма праблем, абавязак адпрацаваць два гады яна губляе. Пры такім варыяньце ніхто ніякіх праблем ня мае".

Сайт "Месца сустрэчы беларускага замежжа" паведамляе: "9 красавіка 2007, у панядзелак а 7.30 увечары, у Брукліне пры падтрымцы Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня і Згуртаваньня беларускай моладзі ў Амэрыцы (моладзь БАЗА) адбудзецца канцэрт Лявона Вольскага. У канцэрце таксама будуць прымаць удзел Сяржук Сокалаў-Воюш, гурт ''''Каханьне'''', а таксама беларускі гурт з New Jersey".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG