Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытата дня 6 красавіка


Радыё Свабода



“Сьледчы вельмі сьпяшаўся перадаць матэрыялы ў суд. І таму мне давялося за тры дні праглядзець відэаматэрыялы і ўсю справу. Мы падавалі хадайніцтва, каб нам пасунулі тэрмін разгляду, але на гэта сьледчы адказаў, што тады са справай я буду знаёміцца ў сьледчым ізалятары. Сьледчы тлумачыў гэта тым, што ў яго ёсьць шмат іншых больш важных спраў. Але я больш чым упэўнены, што гэта замова зьверху – каб як мага хутчэй нас асудзіць”.



Моладзевы актывіст Барыс Гарэцкі разважае, чаму сьледчы адхіліў хадайніцтва адвакатаў, якія прасілі даць больш часу для азнаямленьня з матэрыяламі справы актывістаў “Маладога фронту”.



“Я лічу, што калі шукаць нейкіх жывёл блізкіх па мэнтальнасьці беларусам, то для мяне такімі сымбалічнымі істотамі беларусаў зьяўляюцца бабры. Калісьці я напісаў два радкі: “Мудры народ наш бабёр, апладніўся, пажыў і памёр”.



Сябра Рады Беларускай асацыяцыі журналістаў, сябра Рады Беларускага ПЭН-цэнтру, дырэктар "Беларускага Калегіюму", філёзаф Алесь Анціпенка ў перадачы “Начная Свабода".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG