Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Суд прызнаў Вінцука Вячорку вінаватым, але не пакараў


Любоў Лунёва, Менск У судзе Савецкага раёну завяршылася паседжаньне ў справе старшыні партыі БНФ Вінцука Вячоркі.

Судзьдзя Людміла Савасьцян прыняла да ўвагі паказаньні сьведкаў -- байцоў спэцназу міліцыі і прызнала Вінцука Вячорку вінаватым у дробным хуліганстве (нецэнзурная лаянка). Аднак, паколькі, зь ейнага гледзішча, парушэньне малазначнае, яна не прызначыла ніякага пакараньня.

У судзе Савецкага раёну сёньня адбываецца і суд над апазыцыйным актывістам Вячаславаам Сіўчыкам. Чакаецца, што прысуд будзе абвешчаны каля 15.30.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG