Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу Канстанціна Лукашова перагледзяць


Радыё Свабода Калегія Менскага гарадзкога суду адмяніла сёньня прысуд суду Ленінскага раёну сталіцы Канстанціну Лукашову, брату вядомага грамадзкага дзеяча Вячаслава Сіўчыка.

Як паведаміў Свабодзе Вячаслаў Сіўчык, справа цяпер адпраўленая на новы разгляд у першасную інстанцыю. Палітык мяркуе, што яе перагледзяць да канца вясны.

20 лютага Канстанціну Лукашову вынесьці вырак – два гады ўмоўнага зьняволеньня з адтэрміноўкай выкананьня прысуду два гады. Таксама Ленінскі раённы суд пастанавіў спагнаць зь яго 1 мільён рублёў на карысьць пацярпелага міліцыянта Анатоля Сушчэні за маральныя й фізычныя страты. Суд прызнаў Лукашова вінаватым у супраціве міліцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG