Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Чаргінец: “Украіну адкідае ў час Майдану”


Уладзімер Глод, Менск Старшыня міжнароднай камісіі Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Беларусі Мікалай Чаргінец спадзяецца, што палітычныя падзеі ва Ўкраіне, дзе прэзыдэнт Віктар Юшчанка распусьціў Вярхоўную Раду і прызначыў новыя парлямэнцкія выбары, завершацца кампрамісам:

“Сытуацыя ва Ўкраіне выглядае складанай. Яна адкідае краіну зноў у вядомы час Майдану, калі менавіта там вырашаліся ўсе галоўныя пытаньні жыцьцядзейнасьці краіны.

Не хацелася б, канечне, каб усё гэта паўтаралася. А хацелася б, каб усе бакі цяперашняга канфлікту знайшлі ўзаемапрымальнае рашэньне і зьнялі ўсю вастрыню. Бо тое, што цяпер дзеецца, перадусім адбіваецца на народзе, на іміджы Ўкраіны, на іміджы яе кіраўніцтва.

Я думаю, што цягам наступных дзён абстаноўка там будзе абвастрацца. І гэта будзе да таго часу, пакуль урэшце бакі ня дойдуць да разуменьня, што трэба сядаць за стол і знаходзіць кампрамісныя рашэньні”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG