“Ва Ўкраіне, дзе я нарадзіўся і вырас, ня могуць палітыкі не чубы рваць, а сабрацца і нармальна для народу разабрацца і супакоіцца. Трэба ж пачынаць працаваць — ідзе пасяўная, праблемаў тысяча. А яны зноў пачынаюць забіраць уладу адзін у аднаго. І зноў пачынаецца дзялёжка”.
Уладзімер Глод, Менск Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Пётар Саламуха ўваходзіць у беларуска-ўкраінскую міжпарлямэнцкую камісію. Палітычную сытуацыю ва Ўкраіне, якая склалася пасьля таго, як прэзыдэнт Віктар Юшчанка падпісаў указ аб роспуску Вярхоўнай Рады, ён называе “самай дурнаватай, якую можна толькі прыдумаць”: