Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Юшчанка распусьціў Вярхоўную Раду


Радыё Свабода, Прага Выступаючы ў прамым эфіры тэлебачаньня, прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў пра роспуск Вярхоўнай Рады Ўкраіны. Датэрміновыя выбары адбудуцца 27 траўня сёлета.

Юшчанка даручыў ураду краіны “забясьпечыць фінансаваньне пазачарговых выбараў у Вярхоўную раду Ўкраіны”.

Тым часам у Кіеве праходзіць пасяджэньне Вярхоўнай Рады. Частка дэпутатаў заявіла пра неканстытуцыйнасьць указу прэзыдэнта.

Сёньня паміж прэзыдэнтам і кіраўнікамі парлямэнцкіх фракцый адбываліся кансультацыі, якія не прывялі да кампраміснага рашэньня.

Яшчэ раней Юшчанка вылучыў сем патрабаваньняў да Кабінэту Віктара Януковіча і кіруючай парляманцкай большасьці, сярод іх – спыненьне практыкі перацягваньня дэпутатаў з апазыцыйных фракцый.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG