Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа


Юлія Шарова, Менск У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова.

На форумах парталу TUT.by сёньня абмяркоўваюць праект закону “Пра рэкляму”, які прыняла Палата прадстаўнікоў. У праекце закону прапісаная забарона на рэкляму патрэбы ў органах і тканках чалавека, замяняльнікаў груднога малака, наркатычных сродкаў, псыхатропных рэчываў, парнаграфічных матэрыялаў, а таксама на рэкляму, скіраваную на ўцягваньне патэнцыйных ахвяраў у гандаль людзьмі, рэкляму сэксуальных паслугаў пад выглядам законнай дзейнасьці. Уведзеныя новыя патрабаваньні да рэклямы піва й цыгарэтаў. Удзельнікі форуму камэнтуюць так.

“...на патэнцыйныя ахвяры гандлю людзьмі можна сьмела сьпісваць усе абвесткі пра наборы на курсы мадэлек, танцорак і г.д. Пра ўсё пісаць лянотна. Наколькі я разумею, гэты законапраект вельмі доўга абмяркоўваўся й рэклямныя агенцтвы ўказалі ўладам на яго надзвычайную жорсткасьць. А цяпер вось зачакаліся – ён на фінішнай лініі. Шмат у якіх арганізацыяў цяпер рэзка скароцяцца прыбыткі...”

“Лепей бы народ піва піў, чым чарлік і гарэлку. Трэба наадварот культуру слабаалькагольных напояў насаджаць, а не цкаваць піва”.

“Гладка было на паперы. У зносцы будзе пункт, які вызваляе супэр ды іншыя лато ад выкананьня гэтага закону”.

“Прапаную забараніць рэкляму “За Беларусь!”, яна відавочна больш шкодная для здароўя, чым піва. Бо ж дагэтуль па горадзе разьвешваюць”.

У ЖЖ Беларускага хэльсынскага камітэту зьмешчаны падрабязная справаздача зь мітынгу на плошчы Бангалор у Менску. Падаем тэкст цалкам: “2:05 Пачаўся мітынг на плошчы Бангалор, прысьвечаны дню яднаньня Расеі й Беларусі. Арганізатары мітынгу – Сяргей Скрабец і Валеры Фралоў. 2:15 Расьцягваюць расьцяжку “Свабоду Казуліну!” і расьцяжку “З Расеяй без Лукашэнкі”. У дадзены момант у мітынгу бяруць удзел ня болей за 10 чалавек, на сцэне ўзьняты нацыянальны бела-чырвона-белы і сьцяг Расеі; за мітынгам сочаць каля 15 журналістаў. Парадак падтрымліваюць некалькі байцоў спэцназу й міліцыянэраў. Вядзецца апэратыўная здымка. 2:18 Расьцяжкі згорнутыя. 2:25 Скрабец падзякаваў усіх прысутных за ўдзел. Зробленая кароткая прамова, дзе было сказана, што Беларусь заўсёды будзе супрацоўнічаць з Расеяй, як з бліжэйшай суседкай, але пры гэтым ня варта забывацца на важнасьць Эўропы. Таксама было агучанае патрабаваньне выпусьціць палітвязьняў. Мітынг скончаны”.

На сайце Гарадзенскі блог можна знайсьці такую нататку: “Згодна зь непацьверджанай пакуль інфармацыяй, Лідзкі бровар у найбліжэйшы час можа набыць Гарадзенскі бровар і прыцягнуць замежныя інвэстыцыі. На Лідзкім форуме нехта Ікар піша: “Сёньня быў сход акцыянэраў. Ён вырашыў прыцягнуць замежныя інвэстыцыі. Кантрольны пакет акцыяў атрымае кампанія HEINEKEN. У найбліжэйшы час лідзкі бровар набывае гарадзенскі бровар”. Дата паведамленьня – 30 сакавіка”.

ЖЖ–аўтар Uri_ зрабіў каляж – новая беларуская вясновая традыцыя “Гуканьне Агурбаш”. На заднім пляне – выява будынку Нацыянальнай бібліятэкі. Над бібліятэкай сьвеціць сонейка, якое насамрэч – твар сьпявачкі Анжалікі Агурбаш. На пярэднім пляне людзі ў пярэстым убраньні скачуць ды сьпяваюць: “Агу-Гурбаш, агу-красна, а што ж ты нам прынесла?”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG