Апошнія некалькі месяцаў Летні амфітэатар зачынены на рэканструкцыю: там перарабляюць глядацкую залю, а таксама ўзводзяць дах над усім збудаваньнем. Новы дах ужо прайшоў тэхнічныя выпрабаваньні: цягам трох дзён на ягоныя канструкцыі былі накладзеныя бэтонныя блёкі агульнай вагой 585 тон. Цяпер супрацоўнікі будаўнічых арганізацый праводзяць дэмантаж рыштаваньняў.
Адмысловая камісія будзе высьвятляць, ці не было падчас гэтае працы парушэньняў тэхнікі бясьпекі, якія маглі стацца прычынай гібелі рабочага.
Адмысловая камісія будзе высьвятляць, ці не было падчас гэтае працы парушэньняў тэхнікі бясьпекі, якія маглі стацца прычынай гібелі рабочага.