Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Скрабец і В.Фралоў адсьвяткуюць Дзень яднаньня на Бангалор


Радыё Свабода Сёньня былыя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец і Валеры Фралоў з нагоды афіцыйнага сьвята Дня яднаньня народаў Беларусі і Расеі а 14 гадзіне правядуць мітынг у Менску ў парку Дружбы народаў ля плошчы Бангалор.

Менскія ўлады не дазволілі былым дэпутатам адсьвяткаваць гэты дзень у цэнтры Менску. Дэманстрантам прапанавалі сабрацца на аўтастанцыі Кульман і прайсьці ў парк Дружбы народаў, а там правесьці мітынг.

Сяргей Скрабец: “Дазвол нам далі, але ня ў цэнтры, а там, дзе выгульваюць сабак. Гэтымі дзеяньнямі ўлада паказвае значэньне для яе Дня яднаньня”.

Паводле Сяргея Скрабца, аргкамітэт, у які ўваходзяць Аляксандар Вайтовіч, Міхаіл Марыніч, Валеры Фралоў ды іншыя, вырашыў адмовіцца ад шэсьця й канцэрту, але схіляецца да правядзеньня мітынгу ў парку.

Арганізатары мітынгу лічаць, што з-за Аляксандра Лукашэнкі беларуска-расейскія дачыненьні апошнім часам вельмі пагоршыліся. Пра гэта яны зьбіраюцца казаць на мітынгу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG