Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сябра сойму Партыі БНФ канфіскавалі рызограф


Уладзімер Глод, Менск У сябра сойму Партыі БНФ Ўладзімера Кішкурны сёньня канфіскавалі рызограф.Ператрус праводзілі супрацоўнікі аддзелу барацьбы зь незаконным абаротам наркотыкаў Цэнтральнага раёну Менску. Свае дзеяньні яны патлумачылі тым, што сын спадара Кішкурны, паводле іх інфармацыі, меў дачыненьне да распаўсюду наркотыкаў. Апазыцыйны актывіст, які жыве ў прыватным сэктары, распавядае пра ператрус:

Шукалі 0, 245 грама мэтадону. Я ім не перашкаджаў, паколькі ёсьць дазвол пракурора на ператрус. Яны спачатку прайшлі ўнізе. Але, падобна, у іх была інфармацыя наконт рызографа. І яны падняліся вышэй, убачылі рызограф, і кажуць: “Ну, вось,ёсьць”.

Карэспандэнт: Ёсьць, у сэнсе рызографа, а не наркотыкаў?

Кішкурна: “Няма ніякіх наркотыкаў. Яны іх і не шукалі”.

Уладзімер Кішкурна зьвязвае ператрус са сваёй палітычнай дзейнасьцю і падрыхтоўкай да чарговых акцыяў апазыцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG