Паводле яго, ўрадавая камісія ў справе ліквідацыі наступстваў надзвычайных сытуацый даручыла ўсім ведамствам і прадпрыемствам, якіх далучалі да ліквідацыі наступстваў аварыі на нафтапрадуктаправодзе ў Бешанковіцкім раёне, падлічыць ўсе выдаткі. На ўзроўні ўраду гэтыя дадзеныя будуць абагульненыя і згодна з заканадаўствам выстаўлены пазоў.
Паводле Энвэра Барыева, канчатковая сума стратаў можа быць названая толькі пасьля поўнай ліквідацыі наступстваў аварыі. Прэтэнзіі беларускага боку да расейскага ўладальніка нафтапрадуктаправоду Энвэр Барыеў лічыць апраўданымі. Міністар лічыць, што ня трэба сьпяшацца з высновамі пра тое, хто вінаваты ў аварыі, аднак згодна з заканадаўствам адказнасьць за здарэньне ўскладаецца на ўладальніка.
Нагадаем, што ўвечары 23 сакавіка года а 18 гадзіне ля вёскі Быцева Бешанковіцкага раёну Віцебскай вобласьці адбылася аварыя на ўчастку прадуктаправода дызэльнага паліва "Унеча – Вэнтспілс". У выніку адбылася ўцечка 100 тон дызэльнага паліва.