Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Небясьпечная аварыя на складзе ядахімікатаў у Полацкім раёне


Алег Грузьдзіловіч, Менск У ноч на 29 сакавіка адбылася аварыя на складзе сельскагаспадарчых ядахімікатаў непадалёк ад вёскі Бязьдзедавічы Полацкага раёну. Паводле дзяжурнага Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Беларусі, 29 сакавіка аварыя была ліквідаваная.

Дзяжурны: “На складзе захоўваньня сельскагаспадарчых ядахімікатаў адбылася хімічная рэакцыя ў 20 бочках з выхадам бела-жоўтага дыму за межы складу. Праветрылі, залілі пенай. Ніхто не пацярпеў. Ніякай эвакуацыі не было, бо гэты склад знаходзіцца ў былой вайсковай частцы, за 3 кілямэтры ад населенага пункту. У ліквідацыі аварыі бралі ўдзел як сілы МНС, гэтак і мясцовыя. Падымаліся ўсе”.

Месца аварыі знаходзіцца за 23 кілямэтры ад ракі Заходняя Дзьвіна, якая днямі была забруджаная ў выніку аварыі на нафтаправодзе у Бешанковіцкім раёне. Паказальна, што пра аварыю на складзе у Полацкім раёне афіцыйныя мэдыі 29 сакавіка не паведамлялі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG