Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа" 29 сакавіка


Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд беларускага Інтэрнэту

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць навіну пра тое, што беларускі ўрад вядзе перамовы з Расеяй на атрыманьне крэдыту на адзін мільярд даляраў. Паводле віцэ-прэм’ера Уладзімер Сямашкі, “крэдыт дазволіць Беларусі зрабіць у поўным аб’ёме разьлік за пастаўкі расейскіх энэрганосьбітаў”.

Камэнтары: “Залазім у пазыкі”;

“Трэба ўзяць у амэрыканцаў крэдыт на дэстабілізацыю, і аплаціць ім крэдыт за стабілізацыю”;

“Усё стабільна: газ даражэе, нафта даражэе, жытло даражэе, кошты растуць”;

“А што, паўтара мільярда не даюць, просяць ужо мільярд?”;

“Цікава, куды грошы з падаткаў ідуць?”;

“Ня трэба нам крэдыту гэтага, хай напружваюць мазгі як зарабіць грошы”.

Кіраўніцтва электроннай жывой энцыкляпэдыі “Вікіпэдыя” пачало рэагаваць на звароты з пытаньнем пра спыненьне беларускай часткі праекту, зробленага клясычным правапісам. Цяпер больш як 6000 напрацаваных артыкулаў месьцяцца на асобнай старонцы . А новы праект адрозьніваецца ня толькі тым, што пішацца афіцыйным правапісам “наркамаўкай”, але і тым, то робіцца іншымі людзьмі.

Адзін з прадстаўнікоў “Вікіпэдыі” Кэлі Марцін тлумачыць: "Кантэнт беларускай “Вікіпэдыі” ня быў зьнішчаны, але быў перанесены на іншую адрас. І вы маеце магчымасьць аднавіць вашы закладкі, каб яны працавалі карэктна. Што да ўнутраных спасылак, то яны не працуюць. І я ня ведаю, калі праблема будзе выпраўленая”.

У суполцы Minsk_by абмяркоўваюць інфармацыю, агучаную Аляксандрам Лукашэнкам, пра магчымасьць перадачы тэрыторыі Менскага раёну пад юрысдыкцыю ўладаў сталіцы.

Камэнтары: “Гэта значыць, што гамон шмат якім бізнэсам. Вырастуць падаткі, плата за зямлю, ды іншае”;

“Гэта азначае, што Менск будзе мець яшчэ адну дзірку ў бюджэце”.

Блогер r-a-t--k-i-n-g публікуе мэлёдыі песень “Магутны Божа” і “Пагоня” для мабільнікаў і караоке: “5 варыянтаў. Два ўнікальных, астатнія паўтор з рознымі інструмэнтамі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG