Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск: у парку Чалюскінцаў ушанавалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў


Ганна Соўсь, Менск Cёньня ў Менску і ва ўсіх абласных гарадах Беларусі, а таксама ў Бабруйску і Барысаве прадстаўнікі грамадзкасьці ўшаноўваюць памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.

Акцыі адбываюцца ў рамках абвешчанага Году памяці. Сёньня а трэцяй гадзіне больш за трыццаць чалавек ушанавалі памяць ахвяраў сталінскага тэрору ў менскім парку Чалюскінцаў.

Людзі ўсклалі кветкі й запалілі памінальныя сьвечкі ля памятнага крыжа ў парку.



Сярод прысутных былі сябры аргкамітэту дзеля ўшанаваньня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў гісторык Ігар Кузьняцоў, пісьменьнік Васіль Якавенка, палітык Вячаслаў Сіўчык, сакратар аргкамітэту Ўладзімер Раманоўскі, старшыня Асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў Зінаіда Тарасевіч ды іншыя.

Вось што сказаў ля памятнага крыжа ў парку Чалюскінцаў пісьменьнік Васіль Якавенка: “Ахвяры, нявінныя людзі, якія былі забітыя тут, таму што бальшавікі ў свой час акупавалі Беларусь… Была Беларуская Народная Рэспубліка. І пачалі тэрор, пачалі рэпрэсіі. Яны працягваліся цягам трыццаці ўсіх ленінска-сталінскіх гадоў. Гэта толькі невялічкі курганчык. Мы ведаем, што ў нашай краіне пахаваныя такім жа чынам мільёны бязьвінных людзей”.

Ад парку Чалюскінцаў удзельнікі жалобнай акцыі накіраваліся ва ўрочышча Курапаты. Там будзе наладжаная талака, і пасьля прадстаўнікі грамадзкасьці ўшануюць памяць ахвяраў рэпрэсіяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG