Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Скрабец: “Дзень яднаньня прыраўналі да сьвята сабакаводаў”


Уладзімер Глод, Менск Так былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў пракамэнтаваў адказ Менскага гарвыканкаму на просьбу дазволіць адсьвяткаваць Дзень яднаньня народаў Беларусі й Расеі ў цэнтры Менску.

Сталічныя ўлады прапануюць дэманстрантам сабрацца на аўтастанцыі Кульман і прайсьці ў парк Дружбы народаў, а там правесьці мітынг.

З гэтай нагоды Сяргей Скрабец гаворыць:

“Дазвол нам далі, але ня ў цэнтры, а там, дзе выгульваюць сабак. Гэтымі дзеяньнямі ўлада паказвае значэньне для яе Дня яднаньня”.

Паводле Сяргея Скрабца, аргкамітэт, у які ўваходзяць Аляксандар Вайтовіч, Міхаіл Марыніч, Валеры Фралоў ды іншыя, вырашыў адмовіцца ад шэсьця й канцэрту, але схіляецца да правядзеньня мітынгу ў парку.

Арганізатары мітынгу лічаць, што з-за Аляксандра Лукашэнкі беларуска-расейскія дачыненьні апошнім часам вельмі пагоршыліся. Пра гэта яны зьбіраюцца казаць на мітынгу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG