Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейшчына: хочуць ліквідаваць “Стары горад”


Радыё Свабода Управа юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму накіравала ў суд позву дзеля ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня “Стары горад”, якое займалася ў рэгіёне культурна-асьветніцкай дзейнасьцю.

У позьве заяўлена, што кіраўніцтва “Старога гораду” не падало ў аблвыканкам зьвестак пра зьмены ў статут, дзейнасьць аб’яднаньня ў апошнія гады і пра тое, як улічваюць сябраў аб’яднаньня.

Акрамя таго, ва ўправе юстыцыі аблвыканкаму лічаць, што зьвесткі пра юрыдычны адрас “Старога городу” несапраўдныя.

Грамадзкае аб’яднаньне “Стары горад” застаецца на Берасьцейшчыне адной з апошніх недзяржаўных арганізацый, якія падтрымліваюць грамадзкія й культурныя ініцыятывы дзеля адраджэньня нацыянальнай сьвядомасьці.

Суд аб ліквідацыі “Старога гораду” прызначылі на 11 красавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG