Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Лукашэнка паабяцаў разабрацца з замежнымі пасламі


Радыё Свабода Аляксандар Лукашэнка сёньня ўпершыню за некалькі тыдняў зьявіўся на публіцы. І адразу выступіў з рэзкай крытыкай апазыцыі, якая ў мінулую нядзелю адзначыла Дзень Волі.

Кіраўнік Беларусі заявіў журналістам, што ён не дапусьціць, каб апазыцыянэры спынілі працэсы, якія адбываюцца ў краіне.

Цытата:

“Краіну мы ім не аддамо, вось тут па-расейску кажучы, мы па мордзе надаём таму, хто адважыцца згарнуць той працэс, які ідзе ў краіне. Сіла мая і сіла ўлады ў тым, што я не трымаюся апантана за гэтую ўладу, але я не зьбіраюся заўтра камусьці дарыць гэтую ўладу. Бо ўлада толькі тады чагосьці вартая, калі яна ўмее абараняцца, як казаў дзядуля Ленін”.

Дэманстрантаў, якія выйшлі 25 сакавіка ў Менску, А. Лукашэнка назваў “баявым атрадам, які расходжваў па горадзе”, і заявіў, што ён разьбярэцца з пазыцыяй амбасадараў, якія прысутнічалі на гэтай акцыі, бо “ні ў адной краіне сьвету амбасадарам не дазволена ўдзельнічаць у незаконных акцыях”.

А. Лукашэнка зазначыў, што ён асабіста цікавіўся, што адбываецца 25 сакавіка, як дзейнічала міліцыя, але не ўмешваўся, маўляў, міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў з памочнікамі сам разабраўся.

Апрача таго А. Лукашэнка прызнаў, што працэс будаўніцтва саюзнай дзяржавы з Расеяй тармозіцца па ўсіх кірунках, што ўварыліся цэлыя завалы, у прыватнасьці, у мытнай сфэры, у гандлі цукрам, арганізацыі аўтаперавозак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG