Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"А што? Бангалор – найпрыгажэйшае месца ў цэнтры гораду.."


Радыё Свабода Агляд тэлефанаваньняў за 27 сакавіка. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньня пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць СМС-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі 391-22-24.

Сталы слухач: “Даваць парады нашай апазыцыі – гэта як супраць ветру пляваць. Але ўсё роўна скажу. Калі б там былі разумныя людзі, яны б усьвядомілі галоўнае: мерапрыемствы трэба праводзіць спакойна, асэнсавана, пераканаўча і мець, што сказаць. А што? Бангалор – найпрыгажэйшае месца ў цэнтры гораду, добры сквэр, ёсьць, дзе пасядзець, нават царква там арганізоўвае песнапеньні, канцэрты, каб прыцягнуць людзей. І гэта можна зрабіць. Аб’явілі б людзям, каб людзі прыходзілі а 12. З усіх бакоў і з вобласьці сабраліся б людзі, зь Менску. Спакойна, без штурханіны… А ня тое, што карцінку трэба паказаць, дзе былі б барацьбіты. Барацьбіты за што? Бязглуздыя людзі! Туды б сабралася і 30, і 40 тысяч чалавек. Яшчэ б буфэты разьвярнулі платныя. Канечне, платныя. Нейкі б канцэрт зладзілі потым ці што. І пагаварылі б зь людзьмі, вызвалі б падтрымку, можа, які зварот прынялі агульны, якую-небудзь лінію намецілі б, зацьвердзілі б нешта. І ў людзей бы нешта засталося. Вось як трэба. А то тандэт нейкі”.

Спадар: “Калі таварыш наш, вялікі дзеяч сучаснасьці кажа, што тутэйшая апазыцыя такая, якая яму патрэбна, то ён мае рацыю. І будзе ня дзіўным, калі апазыцыя яшчэ, мабыць, атрымлівае дапамогу зь мясцовых закрытых спэцфондаў. Бо нядзельныя падзеі ў сталіцы яскрава паказалі, што было дзіўна, сьмешна, незразумела. А дзе такое можа быць? У цырку. У нядзелю адбыўся беларускі палітычна-апазыцыйны цырк “Дзіўна. Сьмешна. Незразумела”. Тыя, што крычалі, сьведчылі пра яшчэ адзін крок да перамогі, а галоўная газэта аб іх – маўчок. Хоць бы нават радкі з крымінальным адценьнем. А яшчэ гэта нагадвае марыянэткавы тэатар. Назіральнікі-даручэнцы каля сваіх дыпляматычных карэтаў, а лялькаводы за межамі рэспублікі. Слава нашым кіраўнікам! Аналітык з правінцыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG