Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шацікава раскажа пра псыхіятрыю


Радыё Свабода Сёньня а 12 гадзіне у памяшканьні Управы БНФ мае адбыцца прэсавая канфэрэнцыя грамадзкай актывісткі з Магілеву Крысьціны Шацікавай.

Шацікава заяўляе, што з-за палітычных поглядаў яна гвалтоўна была зьмешчаная у псыхіятрычны шпіталь Магілеву. 26 сакавіка яе адтуль выпусьцілі. Рашэньне пра выпіску прыняла мэдкамісія, якая не знайшла падставаў для прымусовага ўтрыманьня яе ў гэтай установе. Пры гэтым прычыны тэрміновай шпіталізацыі Крысьціны Шацікавай невядомыя. Грамадзкую актывістку гвалтоўна трымалі ў магілёўскай вар’ятні ад 23 сакавіка, калі яе пасьля гутаркі ў магілёўскай управе КДБ гвалтам заштурхнулі ў аўтамабіль “Ніва” і некуды павезьлі

Гл. таксама

• Магілёў: Крысьціна Шацікава на свабодзе

• Магілёў: К.Шацікаву гвалтам утрымліваюць у псыхіятрычным шпіталі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG