Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа 26 сакавіка


Севярын Квяткоўскі, Менск Адзначэньне Дня Волі 25 сакавіка -- асноўная тэма абмеркаваньняў ў беларускім сеціве.

На форумах парталу Tut.by ўдзельнікі шэсьця дзеляцца ўражаньнямі і развагамі: “Усё было вельмі кепска арганізавана. Сабраліся каля цырку, прайшлі да бібліятэкі... Адно радуе, мітынг хоць і не зусім атрымаўся, затое БРСМу сьвята сапсавалі. Перад нашым прыходам там ніводнага бээрсээмаўца не засталося”;

“Не разумею людзей, якія незадаволеныя арганізацыяй акцыі. Такое адчуваньне, што хтосьці чакаў рэвалюцыю”;

“Мяркую, калі б сабраліся ўсе, хто хацеў, такую колькасьць людзей узяць у кола было б нерэальна”.

У суполцы Minsk_by разьмешчаныя дзесяткі спасылак на фотаздымкі і відэаролікі разнастайных СМІ, а таксама на прыватныя фота. Head_of_babulka піша ва ўступе да свайго фотарэпартажу : “Было файна. Варта адзначыць, што ўсім вячоркам-лябедзькам пара на пэнсію. Аднастайнае мармытаньне. Затое людзі, якія прыходзяць на падобныя мерапрыемствы -- вельмі клясныя і цікавыя”.

Вялікую цікавасьць і бурную дыскусію выклікаў фотаздымак сьпявачкі Ірыны Дарафеевай, апублікаваны на сайце “Наша Ніва”. Сьпявачка брала ўдзел у афіцыёзным канцэрце ля “Нацыянальнай бібліятэкі”, зробленым у супрацьвагу дэманстрацыі да Дня Волі. Фатограф зьняў Ірыну Дарафееву ў момант, калі яна паўстала на сцэне адно ў тоненькіх майтках. Сцэна месьцілася побач з помнікам Францыску Скарыну.

Камэнтары: “Непрыемна ўражаны тым, колькі разоў у Нэце зьявіўся здымак з азадкам Дарафеевай. Нават у “Нашай Ніве”. Незалежна ад таго, хто яна і якое да яе стаўленьне, рабіць гэтак нягожа”;

“Бедны Францыск Скарына! Яму давялося на ўсё гэта глядзець і ўсю гэту лухту слухаць".

Магілёўскі паэт Дзьмітры Дзьмітрыеў паведамляе пра сваю новую гука-музычную аплікацыю, зробленую на аўтарскую дэклямацыю перакладаў Андрэя Хадановіча розных аўтараў. Урывак зь вершу ўкраінскага літаратара Юрыя Андруховіча “Зэ вэры бэст оф таблоідс”:
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG