Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: пяцёх затрыманых на Дзень Волі пакаралі грашовымі штрафамі


Радыё Свабода Судзьдзя Кастрычніцкага раённага суду Ірына Смалякова прызнала затрыманых учора Яна Таўпыгу, Яна Дзяржаўцава, Ганну Латышаву, Алену Залескую і Сяргея Каваленку вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным шэсьці, якое яны нібыта зладзілі ўчора на вуліцы Леніна.

Паводле артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу, спадароў Таўпыгу, Дзяржаўцава, Латышаву і Залескую судзьдзя пастанавіла пакараць штрафам памерам у 2 базавыя велічыні, або 62 тысячы беларускіх рублёў кожнаму. Сяргею Каваленку прысудзілі штраф памерам у 3 базавыя велічыні, або 93 тысячаў беларускіх рублёў.

На судзе супраць затрыманых сьведчыў намесьнік начальніка раённай міліцыі ў справах грамадзкай бясьпекі Аляксандар Каліноўскі ды іншыя супрацоўнікі Кастрычніцкага райаддзелу міліцыі. Менавіта ён кіраваў дзеяньнямі міліцыянтаў падчас учорашніх затрыманьняў на вуліцы Леніна.

Сваімі ўражаньнямі ад тых падзеяў падзяліўся сёньняшні падсудны Ян Таўпыга.

"Каманда дадзена была хапаць усіх, хто можа правесьці, адсьвяткаваць дзень абвяшчэньня БНР. І колькі я браў удзел у падобных акцыях, амаль штогод, такое зьверства ў Віцебску я бачу ў першы раз! Такое ўпершыню – каб 18 чалавек затрымалі! Але – усе мы ведаем, дзе мы жывём, у якой краіне. Таму як змаглі, так і адсьвяткавалі!"

Сябра КХП БНФ Ян Таўпыга мінулую ноч правёў у віцебскім ізалятары часовага ўтрыманьня разам зь Янам Дзяржаўцавым, Сяргеем Каваленкам, Барысам Хамайдам і Алесем Пазьняком. Усяго пратаколы пра адміністрацыйнае правапарушэньне былі складзеныя на 9 затрыманых з 18-ці, астатніх міліцыянты адпусьцілі, узяўшы пісьмовыя тлумачэньні. Пратаколы пра затрыманьне непаўнагадовых Сьвятланы Хаменкі і Алены Падвойскай міліцыянты перадалі ў камісію па справах непаўгадовых.

Гл. таксама:

Віцебск: Барыса Хамайду арыштавалі на пяць сутак за бел-чырвона-белы сьцяг
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG